У Брэсце ў двары жылога дома аўтамабіль смяротна траўмаваў пешахода

20/05/2016 - 16:55

У Брэсце ў двары жылога дома быў смяротна траўмаваны пешаход. Трагічнае здарэнне адбылося 19 траўня. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 18.00 у двары жылога дома па вуліцы Янкі Купалы 31-гадовы брэстаўчанін кіраваў аўтамабілем “Форд Транзіт”. Падчас руху заднім ходам фургон наехаў на жанчыну.

У выніку 44-гадовая мясцовая жыхарка атрымала шматлікія пераломы і закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Пацярпелая была шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы, аднак выратаваць яе не ўдалося. Уначы брэстаўчанка памерла.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі