У Брэсце рабаўнік адабраў у мужчыны пасярод вуліцы... слоік кавы

19/10/2015 - 16:47

Як паведамляе сайт міліцыі Брэсцкай вобласці, да праваахоўнікаў увечары 18 кастрычніка звярнуўся жыхар абласнога цэнтра. Мужчына заявіў, што на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Ясеніна невядомы адкрыта выкраў у яго слоік кавы. Скрадзенае пацярпелы ацаніў у 60 тысячаў беларускіх рублёў.

Па “гарачых слядах” міліцыя вылічыла і затрымала рабаўніка. Ім апынуўся 42-гадовы беспрацоўны жыхар Брэста. Нягледзячы на маленькі кошт “здабычы”, у дачыненні да злачынца была распачата крымінальная справа. Дарэчы, за рабаванне Крымінальны кодэкс РБ прадугледжвае да 4 год пазбаўлення волі.

Фота: echo-yk.kz

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі