Джон Коўл / Lookby.media
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл можа зноў наведаць Беларусь яшчэ да канца гэтага года. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Візіты Коўла ў Мінск звычайна завяршаліся вызваленнем пэўнай колькасці палітвязняў. Аднак кіраўнік беларускай дыпламатыі заявіў, што ў Коўла ў Беларусі значна больш пытанняў, чым вызваленне палітвязняў "па нейкіх там слязлівых просьбах Еўрапейскага Саюза". Паводле Рыжанкова, цяпер Коўл абмяркоўвае з афіцыйным Мінскам пастаўкі калійных угнаенняў.
Джон Коўл наведваў Мінск 15 верасня. Гэта прывяло да вызвалення 25 палітвязняў, хаця сам спецпрадстаўнік Трампа намякаў на лічбу, у дзесяць разоў большую. Меркавалася, што перамовы працягнуцца ў сярэдзіне кастрычніка.
Пры пасярэдніцтве ЗША былі вызваленыя ўжо больш за 500 беларускіх вязняў. У адказ на вызваленне палітвязняў Штаты здымаюць эканамічныя санкцыі з афіцыйнага Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут