У Брэсце па даху Дома правасуддзя хадзіў мужчына ў майтках

15/09/2019 - 11:35

У Брэсце па даху Дома правасуддзя хадзіў мужчына, на якім былі толькі майткі і шкарпэткі. Фота зрабілі выпадковыя відавочцы і выклалі ў суполку Вконтакте "Анлайн Брэст".

Гэты выпадак здарыўся 13 верасня ў пятніцу. Невядома, што прымусіла гэтага чалавека выбрацца на дах гэтулькі лёгка апранутым.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі