У Брэсце кіроўца і пасажыры таксоўкі напалі на аўтамабіль

11/06/2019 - 16:54

У Брэсце кіроўца таксоўкі і чацвёра яго пасажыраў напалі на аўтамабіль. Інцыдэнт здарыўся 9 чэрвеня на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай Рэвалюцыі і 28 ліпеня і трапіў у аб'ектывы камер відэаназірання.

На святлафоры аўтамабілі спыніліся, каб прапусціць пешаходаў. У гэты момант з таксоўкі выскачылі пяцёра маладых людзей і кінуліся на аўтамабіль, які стаяў перад імі. Хлопцы білі ў вокны, спрабавалі адчыніць дзверы машыны. На зялёным святле аўтамабіль рушыў з месца, а нападнікі вярнуліся ў таксоўку.

Пасля гэтага таксоўка стала пераследваць гэтую машыну: пагоню таксама зафіксавалі камеры вонкавага назірання.

Прычыны канфлікту на дарозе, а таксама яго вынік невядомыя. Відэа інцыдэнту з'явілася на YouTube.
 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі