У Брэсце 12-гадовая раварыстка трапіла пад тралейбус

15/06/2018 - 09:40

У Брэсце 12-гадовая раварыстка трапіла пад тралейбус. Здарэнне адбылося ўвечары 14 чэрвеня. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, вучаніца 6-га класа гімназіі перасякала праезную частку па пазначаным нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Пры гэтым яна не спешылася. Дзяўчынка атрымала цяжкія траўмы галавы і знаходзіцца ў рэанімацыі мясцовай бальніцы.

Адзначаецца, што кіроўцу тралейбуса 44 гады. Яго вадзіцельскі стаж складае 21 год. Ён быў цвярозы. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Фота: http://gaibrest.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі