У Браславе суд аштрафаваў ілжэміліцыянера і канфіскаваў абмундзіраванне

01/08/2019 - 15:57

У Браславе ў ілжэміліцыянера суд канфіскаваў абмундзіраванне. Таксама 48-гадовы мясцовы жыхар мусіць заплаціць штраф — 7 базавых велічынь (178,5 рубля), інфармуе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 15 ліпеня ў вёсцы Рубеж. Міліцыянеры затрымалі мясцовага жыхара, які ў форме сяржанта міліцыі піў віно ў грамадскім месцы. Высветлілася, што ў органах унутраных спраў ён не служыць. Адміністрацыйныя пратаколы склалі за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы і нашэнне міліцэйскай формы без адпаведнага права. Адзначаецца, што мужчына не нанёс "істотнай шкоды грамадзянам і дзяржаўным, грамадскім арганізацыям". У выніку яго толькі аштрафавалі. Невядома, ці паведаміў вясковец, дзе ён узяў міліцэйскую форму і з якой мэтай яе насіў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі