У Boeing 737 MAX выявілі праблемы з электрыкай. "Белавія" яго толькі купіла

10/04/2021 - 08:52
/ Reuters

Як кажуць у кампаніі Boeing, у самалётаў 737 MAX магчымыя праблемы з электрыкай. Амерыканская карпарацыя рэкамендавала прыпыніць палёты самалётаў, пакуль не скончыцца праверка. 

Вядома, што тры авіякампаніі ўжо прыпынілі эксплуатацыю 737 MAX.

Нагадаем, палёты 737 MAX ужо былі забароненыя ва ўсім свеце ў 2019 годзе-пасля дзвюх авіякатастроф, у якіх загінула больш за 350 чалавек. 8 красавіка "Белавія" атрымала першы з пяці запланаваных да пастаўкі самалётаў Boeing 737MAX-8.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі