У бліжэйшую ноч у Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў

17/09/2016 - 19:42

У бліжэйшую ноч у Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў, у асобных раёнах магчымы слабы туман. У нядзелю, 18 верасня, у нашай краіне ападкі не прагназуюцца. Вецер будзе слабы.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны прагназуецца ад 2 да 8 градусаў са знакам плюс, у дзённыя — плюс 11-17 (у Мінску — 11-13, у Брэсцкай вобласці — да 19 цяпла), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі