У Аркадзя Ізраілевіча папрасілі 3000 рублёў на "МоваФэст" — і адразу адмовіліся

18/02/2020 - 12:32

Інфармацыйна-асветніцкая кампанія "Амарока" даслала ліст вядомаму бізнэсоўцу, кіраўніку групы кампаній "ІВ" Аркадзю Ізраілевічу з просьбай фінансава дапамагчы ў арганізацыі "МоваФэсту". Арганізатары паведамлялі, што акцыя прызначаная на 22 лютага, свята ўзгодненае з Адміністрацыяй прэзідэнта. Мяркуецца, што свята наведаюць каля 5000 чалавек.

Аднак калі юрыстка кампаній "ІВ" звязалася з "Амарокай", там заявілі, што грошы ўжо не патрэбныя, піша TUT.by. 

"Мне сказалі: "Выбачайце, але мы не можам прыняць спонсарскую дапамогу ад вас з маральных меркаванняў. Думаю, вы разумееце, пра што я". Шчыра, не разумею: "Дзіўныя вы, самі ж ліст напісалі", — перадае размову юрыстка Таццяна.

Ізраілевіч вядомы тым, што адстойваў рэстаран "Поедем поедим", пастаўлены каля Курапатаў. Але пазіцыяй "Амарокі" ён здзіўлены: "Так, у мяне ёсць пэўныя погляды, і я ад іх не адмаўляюся, але чаму яны блытаюць гэта з асабістым? Справа ж тычыцца папулярызацыі беларускай мовы"

Дырэктар "Амарокі" Аляксей Шумілаў тлумачыць, што адбылася тэхнічная накладка. Адзін з супрацоўнікаў каманды дасылаў лісты з просьбай аб падтрымцы, не ўзгадняючы з іншымі. 

"Калi б мы ведалi гэту сiтуацыю, адразу б не прасiлi грошай. Так выйшла, што тэхнiчна лicт дайшоў да Iзраiлевiча, калi мы пабачылi хто адрасат, адмовiлicя. Мы выбачылicя за гэта па тэлефоне", — тлумачыць Шумілаў. Па яго словах, неабходная сума для парвядзення "МоваФэсту" ўжо сабраная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі