У Берліне беларускіх актывістак ўзнагародзілі Жаночай прэміяй Ганны Кляйн

07/03/2025 - 22:41

Падчас ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі / t.me/CabinetBelarus/

У Берліне беларускіх актывістак ўзнагародзілі Жаночай прэміяй Ганны Кляйн. Сярод лаўрэатак — Юлія Міцкевіч, першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, Дар’я Афанасьева, палітзняволеная фемактывістка, і Ірына Альхоўка, праваабаронца і гендарная экспертка.

"Сёлета гэтая ўзнагарода ўпершыню прысуджаная беларускім актывісткам, — каментуе ўручэнне прэміі прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы кабінета Вольга Зазулінская. — Гэта прызнанне іх барацьбы і сведчанне таго, што змаганне беларускіх жанчын за роўнасць і свабоду бачаць і падтрымліваюць ва ўсім свеце".

Цырымонія ўзнагароджання прайшла напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі