У беларускім войску 3 ліпеня загінуў салдат

05/07/2024 - 12:30

Мацвей Канавалаў / фота з старонкі ў vk.com

У 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, што дыслакуецца ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна Віцебшчыны,3ліпеняадбылося трагічнае здарэнне. Пры пакуль нявысветленых абставінах загінуў 19-гадовы Мацвей Канавалаў з Хойнікаў. піша "Наша Ніва".

Крыніца выдання сцвярджае, што трагедыя адбылася  ліпеня ў 2:45, але не ў Заслонаве, а ў Мачулішчах, куды на Дзень Незалежнасці дыслацыравалі Канавалава. "Ён быў у нарадзе. Магчыма, здарыўся няшчасны выпадак, але, хутчэй, ён сам застрэліўся, бо гэта адбылося ноччу", — прыводзіць НН словы крыніцы.

Паводле інфармацыі "Белпола", у Беларусі ёсць толькі адзін 19-гадовы Мацвей Канавалаў. Звесткі пра яго смерць журналістам пацвердзілі знаёмыя хлопца: "Ён паразмаўляў з маці ўвечары, а зранку ёй патэлілі з арміі і сказалі, што Мацвея больш няма. Што ён застрэліўся нібыта. Але ніхто ў гэта не верыць".

У Горскім сельсавеце, да якога адносіцца Заслонава, "Нашай Ніве" ўскосна пацвердзілі здарэнне, але накіравалі па падрабязнасці да намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце палкоўніка Вячаслава Акавіцкага. Той у размове з журналістамі заявіў: "Нічога ў нас не здарылася. Вы ўвогуле памыліліся нумарам". Пасля гэтага кінуў слухаўку.

Знаёмыя кажуць, што што Мацвея Канавалава паспелі ўжо пахаваць.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі