У вышэйшых навучальных установах Беларусі вакантнымі застаюцца сем бюджэтных месцаў на дзённую форму навучання і 16 — на завочную. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў прэс-службе Мінадукацыі.
У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова будзе арганізаваны дадатковы набор на шэсць месцаў па спецыяльнасці "Фізіка і інфарматыка" на дзённую форму навучання. Аднаго дадатковага завочніка гэтая ВНУ возьме на спецыяльнасць "Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны".
Яшчэ адзін бюджэтнік можа паступіць на дзённую форму навучання ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры па спецыяльнасці "Спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская праца па парусным спорце)". Акрамя таго, у гэтую ВНУ дабяруць сем завочнікаў на шэраг спецыяльнасцях.
Полацкі дзяржаўны універсітэт дабярэ трох завочнікаў на спецыяльнасці "Аўтасэрвіс", "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве", "Сацыяльныя камунікацыі".
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту дабярэ пяцб бю.джэтнікаў на "завочку" па спецыяльнасцях "Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце" і "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва".
Прыём дакументаў на дадатковы набор будзе праводзіцца з 30 ліпеня па 1 жніўня. Залічэнне пройдзе па 3 жніўня.