У Беларусі з'явіўся новы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты

12/01/2020 - 07:19
bsdg.by

Цэнтральная рада партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада прагаласавала 11 студзеня за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года яе старшыні Сяргея Чэрачня. Пра гэта паведамілі ў БСДГ.

Сяргей Чэрачэнь нарадзіўся ў Крычаве 8 мая 1985 года. Яму пакуль не споўнілася 35 гадоў, але гэта адбудзецца да выбараў, якія пройдуць, хутчэй за ўсё, у жніўні.

Быў чальцом праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі са студзеня 2016 га па студзень 2018 года. Затым уступіў у партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада і стаў першым намеснікам Станіслава Шушкевіча. 3 лістапада 2018 года абраны старшынёй БСДГ.

Працуе генеральным дырэктарам групы кампаній DIIN, звестак пра якую ў інтэрнэце практычна няма. На сайце spektr.by, які належыць Сяргею Чэрачню, узгадваецца толькі, што яна займаецца пастаўкамі запчастак да беларускай тэхнікі.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі