У багажніку аўтамабіля з Расіі праз Беларусь везлі ўкраінку (відэа)

10/11/2017 - 07:48

Беларускія памежнікі і мытнікі знайшлі ў багажніку аўтамабіля, якім кіраваў грамадзянін Расіі, украінку. Здарэнне адбылося 9 лістапада ў пункце пропуску “Весялоўка” на беларуска-украінскай мяжы. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, у салоне аўтамабіля “Volkswagen” былі мужчына і жанчына, грамадзяне Расіі. 60-гадовая ўкраінка, якую знайшлі пад адзеннем у багажніку, з’яўляецца маці жанчыны. Тэрмін дзеяння яе пашпарту скончыўся яшчэ ў сакавіку 2015 года і яна рашылася на нелегальны пераход мяжы.

У выніку ва Украіну ніхто з затрыманых не патрапіў. У адносінах украінкі, кіроўцы-сужыцеля яе дачкі распачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне дзяржмяжы. Таксама грамадзянку Украіны пакараюць за парушэнне правіл знаходжання на беларускай тэрыторыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі