У Беларусі зарэгістраваны 6264 выпадкі COVID-19, памёр 51 чалавек

20/04/2020 - 14:56

Міністэрства аховы здароўя ў панядзелак нарэшце дало поўную інфармацыю пра сітуацыю з каранавірусам у нашай краіне. З яе вынікае, што на 20 красавіка налічваецца 6264 выпадкі COVID-19. За апошнія тры дні дадаліся 518 (субота), 510 (нядзеля) і 457 (панядзелак) новых выпадкаў заражэння каранавірусам.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, колькасць новых выпадкаў паступова змяншаецца апошнія чатыры дні. Асабліва зніжэнне бачнае па сённяшніх дадзеных. Але яно можа тлумачыцца тым, што за суткі зроблена амаль на 1200 тэстаў (на 21%) менш. Гэта відавочна з наступнай дыяграмы:

Сітуацыя па рэгіёнах наступная: у Мінску — 3023 выпадкаў COVID-19, у Віцебскай вобласці — 1504, у Мінскай — 789, у Гомельскай — 322, у Магілёўскай — 265, у Брэсцкай — 185, у Гродзенскай вобласці — 176. "У асаблівай увазе спецыялістаў" маюць патрэбу 92 чалавекі — яны маюць цяжкія захворванні. Ачунялі і выпісаны з бальніц 514 чалавек. На сённяшні дзень у Беларусі памёр 51 чалавек  (17 красавіка налічвалася 42 ахвяры, 18-га — 45, 19-га — 47 ахвяр).

У нашай краіне ўжо праведзена 102,5 тысячы тэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі