У Беларусі зарэгістравана 27 выпадкаў каранавіруса

13/03/2020 - 11:16

У Беларусі зарэгістравана 27 выпадкаў заражэння каранавірусам. Такую лічбу назвалі прадстаўнікі Мінздароўя на брыфінгу 13 сакавіка. 

З гэтай колькасці тры чалавекі ўжо вылечыліся і выпісаныя з лякарні. Гэта першы пацыент, у якога выявілі захворванне, і яго кантакты першага ўзроўню.  

У беларускіх лякарнях знаходзяцца 24 чалавекі. У аднаго з іх стан сярэдняй цяжкасці, у астатніх — лёгкі.  

Прадстаўнікі Міздароўя падкрэслілі, што ўсе беларускія захварэлыя — ад сямі завозных выпадкаў. Ад гэтых сямі чалавек заразіліся ўсе астатнія. 

Завозныя ачагі выяўленыя ў Гродне і Гомелі — па адным, Мінску і Віцебску — па 2. А таксама яшчэ адзін ачаг выяўлены ў Мінскай вобласці. 

Па словах медыкаў, у нашай краіне ўсе выпадкі каранавіруса знаходзяцца пад кантролем. Па мерках СААЗ, мераў, прынятых у Беларусі, дастаткова для таго, каб не ўводзіць каранцін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі