У Беларусі зацверджаны пералік захворванняў, пры якіх нельга валодаць зброяй

13/02/2019 - 16:13

Савет міністраў сваёй пастановай №92 ад 13 лютага зацвердзіў пералік захворванняў і фізічных недахопаў грамадзян, пры наяўнасці якіх валоданне зброяй проціпаказанае.

У пералік увайшлі псіхічныя разлады і разлады паводзінаў, хваробы вока і яго прыдатачнага апарата, хваробы нервовай сістэмы, хваробы вуха, траўмы і захворванні апорна-рухальнага апарата ды іх наступствы.

Умовы, пры якіх грамадзяне з гэтымі хваробамі і фізічнымі недахопамі ўсё ж могуць валодаць зброяй, павінна вызначыць Мінздароўя. Меры па рэалізацыі гэтай пастановы ў двухмесячны тэрмін павінна прыняць таксама гэтае міністэрства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі