Belavia патлумачыла, чаму беларусы ніяк не могуць паляцець на Мальдывы

25/10/2026 - 17:54

Мальдыўскія астравы / unsplash

Belavia не змагла адкрыць даўно запланаваны авіярэйс на Мальдывы праз крызісу на паліўным рынку, што пачаўся праз вайну на Блізкім Усходзе, вынікае з заявы кіраўніка авіякампаніі Ігара Чэргінца. Чартарныя рэйсы з Мінска павінны былі паляцець на Мальдывы ў жніўні гэтага года.

"Зараз мы глядзім на кошт паліва ў Мале. У пікавы перыяд там цэны ў тры разы перавышаюць сярэднюю вартасць на рынку, для нас гэта балюча, бо пералёт далёкі. Гэта можа адбіцца на кошце авіябілетаў. Але мы ўсё роўна будзем спрабаваць адкрыць рэйс, зараз падпісваюцца пагадненні для гэтага", — цытуюць Чэргінца беларускія медыя.

Беларусь і Мальдывы падпісалі пагадненне аб узаемным скасаванні віз. У сярэдзіне кастрычніка Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб паветраным зносінах з Мальдывамі. Паводле слоў Чэргінца, зараз беларусы "як ніколі блізка да адкрыцця рэйса на Мальдывы".

Крызіс росту цэн на паліва закрануў не толькі беларускага авіяперавозчыка. Кіраўнік аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх лоўкостараў прадказаў еўрапейцам гістарычны рост цэн на авіябілеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі