На з'ездзе БХД выявілі дзвюх агентак КДБ

26/10/2026 - 09:32

Павел Севярынец на з'ездзе БХД / Радыё Рацыя

На з'ездзе партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" былі выяўленыя два агенты КДБ. Пра гэта ў сацсетках расказаў Павел Севярынец.

Паводле Севярынца, на палітычным з'ездзе ён стараецца перакінуцца парай словаў з кожным дэлегатам ці госцем. На пачатку рэгістрацыі палітык звярнуў увагу на незнаёмую дзяўчыну гадоў дваццаці і падышоў да яе.

"Пачынаю размаўляць: як вы, што вы, адкуль даведаліся пра з'езд БХД... Глядзіць на мяне, быццам на іншапланецяніна. Бачу — не разумее па-беларуску. Ага.
— А кто вас прігласіл?
— А вот этот человек, — паказвае ў тэлефоне кантакт. — Сделать жівые відео с участнікамі съезда.
— Прекрасно, — кажу. — А вы откуда?
— Я с Украіны.
— Героям слава. Ідёмте со мной.
Анатоль, бяспека. Ветліва распытвае, фотае кантакт "таварыша з операддзела", тлумачыць дзяўчыне, што да чаго, а я ўжо краем вока фіксую сумятню ля століка рэгістрацыі гасцей. Зноў гучыць "Жівое відео".
На з'езд спрабуе ў якасці госця зарэгістравацца яшчэ адна дзяўчына. Тая ж гісторыя.
У матчы БХД супраць КГБ Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя павяла 2:0".

Аб'яднаўчы з'езд БХД прайшоў у Беластоку 24 кастрычніка. Старшынёй партыі абралі экс-палітвязня Паўла Севярынца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі