У Беларусі зацверджана новая тарыфная сетка для аплаты працы бюджэтнікаў

05/03/2019 - 07:18

У Беларусі зацверджана базавая стаўка і новая тарыфная сетка для аплаты працы бюджэтнікаў. Урадавая пастанова (№ 138 ад 28 лютага 2019-га) апублікаваная 5 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. З яе вынікае, што базавая стаўка ўстаноўленая ў памеры 180 рублёў. Заробкі бюджэтнікам па новай сістэме пачнуць налічваць з 1 студзеня 2020-га.

Як вядома, у студзені сёлета быў падпісаны ўказ кіраўніка дзяржавы аб змяненні сістэмы аплаты працы бюджэтнікаў. Замест 27-разраднай тарыфнай сеткі была ўведзеная 18-разрадная. Замест стаўкі 1-га разраду была ўведзеная базавая. Мяркуецца, што структура аплаты працы пасля зменаў стане больш простай. Да таго ж у кіраўнікоў арганізацый з'явіцца больш магчымасцяў для стымулявання працы работнікаў.

pravo.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі