У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд

17/03/2017 - 08:47

У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд. Як інфармуе прэс-служба Гомельскага абласнога суда, 17 сакавіка 32-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у забойстве ў Нароўлі двух асоб, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю. Раней ён неаднаразова меў праблемы з законам, быў асуджаны, у тым ліку і за забойства (яму тады было 18 гадоў). Таксама з абвінавачанага было вырашана спагнаць 50 тысяч рублёў, як кампенсацыю маральных страт. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Трагічнае здарэнне адбылося ў сакавіку мінулага года ў Нароўлі. У адным з прыватных дамоў знайшлі забітых 59-гадовую жанчыну і яе 61-гадовага брата. Па падазрэнні ў забойстве затрымалі мясцовага жыхара, які толькі выйшаў на волю пасля адбыцця тэрміна пакарання. Мужчына сцвярджаў, што сусед сам напаў на яго, сваю віну прызнаў часткова.

Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне. Міжнародныя структуры, праваабарончыя арганізацыі працяглы час заклікаюць яго адмяніць. У 2016 годзе былі расстраляныя 4 чалавекі. На сённяшні дзень прысуду чакаюць яшчэ двое чалавек.

За апошнія 5 гадоў у нашай краіне вынеслі 29 пажыццёвых прысудаў.

2016 год: 7

2015 год: 7

2014 год: 7

2013 год: 2

2012 год: 4

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі