У Беларусі створаць спецроту па інфармацыйнай бяспецы

26/02/2018 - 05:32

У Беларусі створаць спецыялізаваную роту па інфармацыйнай бяспецы. Пра гэта ў праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Паводле яго слоў, гэты праект мусіць быць рэалізаваны ў 2018 годзе. Раўкоў нагадаў, што падраздзяленні, якія адказваюць за забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, ва Узброеных сілах існавалі і раней. “Але мы гэтую справу развіваем”, — дадаў міністр абароны.

На нядаўнім пасяджэнні Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Міністэрства абароны “ўзмацніць ідэалагічную работу, у тым ліку і інфармацыйную”. Ён адзначыў, што пакуль гэта ў Мінабароны не атрымліваецца. Лукашэнка нагадаў, што “асвятленне вучэнняў “Захад-2017” спачатку ў СМІ было арганізавана нездавальняюча”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі