У Беларусі стане прасцей зарэгістраваць прэпараты традыцыйнай кітайскай медыцыны

01/06/2023 - 16:26
Традыцыйная кітайская медыцына / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ўводзіцца спрошчаны парадак дзяржрэгістрацыі біялагічных актыўных дабавак да ежы, вырабленых і зарэгістраваных у Кітаі. Адпаведны ўказ №161 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

На тэрыторыі беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку "Вялікі Камень" спрашчаюцца ўмовы аказання медыцынскіх паслуг з ужываннем кітайскіх лекавых прэпаратаў, медыцынскіх вырабаў і методык лячэння.

Афіцыйная версія такога падыходу — папулярызацыя і даступнасць прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны для беларускіх грамадзян. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі