У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" песню "Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці"

18/11/2022 - 15:15
Улады Беларусі баяцца праўкраінскіх настрояў / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" украінскую песню "Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці". Адпаведнае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

Песня "Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці" стала вельмі папулярнай ва Украіне яшчэ напярэдадні расійскай агрэсіі.

Улады РБ, саюзнікі Расіі, баяцца праўкраінскіх настрояў сярод беларусаў, і спрабуюць змагацца з імі падобнымі забаронамі і рэпрэсіямі.

Тым часам у Расіі працягваюць "ваяваць" з украінскай народнай песняй "Червона калина" ("Ой, у лузі червона калина"), напісанай больш за сто гадоў таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі