У Беларусі пастаўленыя тэмпературныя рэкорды ў “апошні дзень лета”

22/09/2018 - 09:27

21 верасня ў Беларусі былі пастаўленыя тэмпературныя рэкорды дня — апошні дзень астранамічнага лета атрымаўся надзвычай цёплым для тутэйшага клімату.

Як паведамляе БЕЛТА, у Мінску слупок тэрмометра паказаў учора +27, а ранейшым рэкордам было +25,7 у 1975 годзе. У Віцебску было +26,9 (ранейшы рэкорд — +25,5 у 1937 годзе).

У Гродне і ў Магілёве таксама абнавіліся тэмпературныя рэкорды — 26,4 і 27,3 вышэй за нуль адпаведна.

У Жыткавічах і Беразіно зафіксавалі найвышэйшую тэмпературу — +28.

Рэкорды дня пабітыя і ў Мазыры, Пінску, Пружанах, Бабруйску, Оршы.

Сёння, 22 верасня надыходзіць астранамічная восень. Сіноптыкі прагназуюць рэзкае пахаладанне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі