Бульба, ілюстрацыйнае фота
На будаўніцтва бульбасховішча на 20 тысяч тон на Талачынскім кансервавым заводзе дадаткова вылучаць больш за 2,25 мільёна рублёў. Адпаведнае рашэнне прыняў Савет міністраў сваёй пастановай №935 ад 26 снежня. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дадатковыя грошы на будаўніцтва возьмуць з бюджэтных сродкаў, вылучаных Акадэміі навук на стварэнне касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандаванне Зямлі, правядзенне сацыялагічных апытанняў і даследаванняў, а таксама работ па арганізацыі вытворчасці навуковымі арганізацыямі НАН.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут