У Беларусі назвалі кошты на школьныя падручнікі

28/08/2018 - 15:25

У Беларусі назвалі кошты на школьныя падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Савет міністраў прыняў адпаведную пастанову (№ 621 ад 28 жніўня), якой уносяцца змены ў дакумент ад чэрвеня 2011-га. Камплект для дашкольнікаў будзе каштаваць 4,9 рубля, для астатніх — 12,25 рубля. Новаўвядзенне пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнай публікацыі ўрадавай пастановы.

Заплаціць за карыстанне падручнікам трэба да 1 кастрычніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі