У Беларусі ліквідавалі ценявы канал пастаўкі гародніны і садавіны з ЕС у Расію

24/05/2017 - 16:49

У Беларусі ліквідавалі ценявы канал пастаўкі гародніны і садавіны з Еўрасаюза ў Расію (пастаўкі гэтай прадукцыі з ЕС расіянамі забаронены). Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, схему арганізавалі прадпрымальнікі з суседняй краіны, якія нанялі на працу пяць беларусаў. Кожны з апошніх адкрыў на сваё імя фірму, якая, нібыта, атрымлівала тавары з-за мяжы. Асноўнай жа задачай беларусаў была “растаможка” грузаў. За паўтара года з ЕС у Расію было перапраўлена больш за 600 фур з гароднінай і садавінай агульнай вагой каля 9 тысяч тон.

Усе падазраваныя затрыманыя, яны знаходзяцца ў следчым ізалятары. Падчас следчых дзеянняў было канфіскавана больш за 100 тысяч долараў. У дачыненні беларусаў распачалі крымінальную справу за ілжэпрадпрымальніцтва, ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі