У Беларусі на клешчавы энцэфаліт захварэлі больш за 40 чалавек

28/06/2024 - 09:49

У Беларусі чарговае нашэсце кляшчоў / pixabay.com

У Беларусі на клешчавы энцэфаліт захварэлі 43 чалавекі. Звесткі за першыя пяць месяцаў года агучылі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Адзначаецца, што гэта ў 1,4 разу больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га. Паказчыкі захворвання на хваробу Лайма прыблізна такія ж, як і летась (зарэгістравана 413 хворых).

Раней у Мінаховы здароўя расказалі пра больш за 6,6 тысячы пацярпелых ад кляшчоў (сярод іх — 2,5 тысячы дзяцей) у студзені-траўні 2024-га. Найбольш іх у Гродзенскай, Брэсцкай абласцях і ў Мінску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі