У Беларусі для рамеснікаў і ўладальнікаў аграсядзібаў павысілі падаходны падатак

04/01/2021 - 17:56

У Беларусі для рамеснікаў і ўладальнікаў аграсядзібаў павысілі падаходны падатак. Раней гэта была адна базавая велічыня, цяпер — дзве базавыя (замест 29 рублёў — 58). Новаўвядзенне прадугледжана нядаўна апублікаваным Падатковым кодэксам. Тым, хто паспеў заплаціць збор за 2021 год, давядзецца даплаціць.

TUT.by нагадвае, што былі нават планы павысіць падаходны падатак для ўладальнікаў аграсядзібаў і рамеснікаў да чатырох базавых велічынь (116 рублёў). У Мінфіне лічылі, што дадатковыя сродкі пашырылі б магчымасці мясцовых бюджэтаў. Чыноўнікі звярнулі ўвагу на тое, што рамеснікаў становіцца больш, і варта з іх браць больш грошай. У выніку падатак павялічылі толькі ўдвая.

Вырабы рамеснікаў / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі