У Беларусі аштрафавалі расіяніна, які спрабаваў вывезці рарытэтны аўтамабіль

19/09/2024 - 08:05

Аўтамабіль прызнаны культурнай каштоўнасцю / customs.gov.by

У Беларусі аштрафавалі расіяніна, які спрабаваў вывезці ў Літву рарытэтны аўтамабіль ЗІС 110. Ён быў выпушчаны ў СССР у 1947 годзе, прызнаны культурнай каштоўнасцю. Адміністрацыйную справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Замежніка аштрафавалі за "недэклараванне альбо прадастаўленне недакладных звестак" на амаль 61 тысячу рублёў (10% ад кошту аўтамабіля).

Пра затрыманне рарытэтнага аўтамабіля ў пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы Дзяржаўны мытны камітэт РБ паведаміў у пачатку 2024 года. Грамадзянін Расіі выбраў "зялёны калідор". Але мытнікі звярнулі ўвагу на дату выпуску машыны, пазначаную ў тэхнічным пашпарце. Падобныя аўтамабілі неабходна дэклараваць, а таксама мець спецыяльны дазвол на выезд на ім за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі