У Беларусі агучылі прысуд па справе "аналітыкаў Ціханоўскай"

01/07/2024 - 16:06

"Аналітыкі Ціханоўскай" / калаж з сацсетак

У Беларусі агучылі прысуд па справе "аналітыкаў Ціханоўскай". Па ёй завочна (так званая "спецвытворчасць") асуджаны 20 чалавек, якія жывуць за мяжой. У спісе Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна. Справу з канца траўня разглядаў Мінскі абласны суд (суддзя — Уладзімір Арэшка).

Як паведамляе Генпракуратура РБ, іх прызналі вінаватымі ў "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам", "уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці", "дапамаганні публічным заклікам да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" і "дапамаганні здзяйснення дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб".

Дабравольскі таксама прызнаны вінаватым у "кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем і яго структурным падраздзяленнем". Ён асуджаны на 11 гадоў і 6 месяцаў зняволення і штраф — 240 тысяч рублёў. Красуліна, Кучынскі, Рудкоўскі, Шлык асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 40 тысяч да 1,6 млн рублёў. Астапеня, Біканаў, Дракахруст, Казакевіч, Крыжаноўскі, Лапуцька, Лагвінец, Любакова, Навумаў, Рогава, Руднік, Рабава, Чуліцкая, Шмаціна асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі, а Усаў — на 11 гадоў пазбаўлення волі. Агулам — больш за 200 гадоў.

Следчы камітэт раней паведамляў, што на маёмасць фігурантаў справы (кватэры, дамы і зямельныя ўчасткі) накладзены арышт.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі