У Беларусі 14 школ пяройдуць на асобнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак

08/05/2024 - 12:31

"Здароўезберагальная тэхналогія" / vk.com/zdorovyeobereg

У Беларусі з восені 14 школ пяройдуць на асобнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак. У рамках эксперыменту дзеткі будуць займацца стоячы і з перапынкамі кожныя 15 хвілін. Гэты праект ухваліла Міністэрства адукацыі, піша тг-канал "МотолькоПомоги".

Згаданую форму навучання прадугледжвае тэхналогія расійскага навукоўца, лекара і педагога Уладзіміра Базарнага. Ён распрацоўваў "здароўезберагальныя тэхналогіі" для школ і дзіцячых садкоў яшчэ ў савецкія часы. З восені 2023-га ў філіяле гімназіі №1 Наваполацка дзейнічаў эксперыментальны клас, у якім выкарыстоўвалі навучальныя метады Базарнага. Прарасійскія актывісты аб'явілі, што Мінадукацыі прызнала эксперымент удалым і дазволіла ўвесці падобную сістэму яшчэ ў 14 школах. Аднак для гэтага трэба сабраць грошы. Цікава, што збіраюць сродкі праз фонд Аляксея Талая, які знаходзіцца пад санкцыямі Украіны, ЕС і Канады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі