У Беларусі рэкордная колькасць палітвязняў — 132! 23 лістапада праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек. Гэта — студэнты БДУІР Анастасія Булыбенка, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, Ілля Трахтэнберг, Глеб Фіцнер, а таксама выкладчыца гэтай ВНУ Вольга Філатчанкава. Новыя палітвязні — падазраваныя ў "арганізацыі ці актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення іх крымінальнага пераследу, а таксама спынення палітычных рэпрэсій у нашай краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.