У Беларусь не прапусцілі грамадзяніна Японіі, які прыляцеў з Кіева

20/03/2017 - 18:02

У Беларусь не прапусцілі грамадзяніна Японіі, які прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт Мінск з Кіева. Высветлілася, што 48-гадовы мужчына знаходзіцца ў "чорным спісе", сярод асоб, уезд якім на беларускую тэрыторыю закрыты і непажаданы, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Адзнакі ў пашпарце замежніка сведчылі пра тое, што ён знаходзіўся ва Украіне і ў Іраку ў час, калі там праходзілі баявыя дзеянні. Таксама высветлілася, што ў кастрычніку мінулага года ў Іраку японца затрымлівалі па падазрэнні ў датычнасці да дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава".

Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі