У Беларусь ізноў прыляцеў расійскі самалёт-наводчык — "Беларускі Гаюн"

04/01/2023 - 04:57
Самалёт Іл-76 А-50У / apostrophe.ua

У Беларусь прыляцеў расійскі самалёт-наводчык, паведамляе тг-канал "Беларускі Гаюн".

Паводле звестак канала, ён прызямліўся на аэрадроме ў Мачулішчах 3 студзеня ў 21:25.  Гэта борт ДРЛА Іл-76 А-50У з рэгістрацыйным нумарам RF-50608. Папярэдні раз гэты самалёт прылятаў у Беларусь 24 лютага 2022 года — у дзень, калі Расія напала на Украіну.

Самалёты такога тыпу выяўляюць цэлі і даюць наводку для ўдараў знішчальнікам. Як правіла, яны выкарыстоўваюцца для выяўлення сістэм супрацьпаветранай абароны праціўніка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі