У базе міждзяржаўнага вышуку больш за 10 дзён не з'яўляюцца беларусы

10/11/2026 - 15:05

Сцягі Беларусі і Расіі, ілюстрацыйнае фота

Ужо больш за 10 дзён у базе міждзяржаўнага вышуку не з'яўляюцца беларусы, заўважыла Еўрарадыё.

Ёсць вялікая верагоднасць таго, што нашых суайчыннікаў у вышуку перасталі публікаваць.

Нагадаем, што з 25 верасня МУС Беларусі не абнаўляе спіс "экстрэмістаў", які раней папаўняўся кожную пятніцу. Менавіта ў той дзень апошняе абнаўленне з'явілася, але неўзабаве знікла.

Таксама праваабаронцы заўважылі, што быў выдалены тэлеграм-канал сілавікоў, дзе раней публікавалі спісы "экстрэмістаў". Апошні допіс на ім быў апублікаваны 18 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі