У Барысаве пачнецца суд над палкоўнікам, які схаваў інфармацыю пра злачынства

16/07/2018 - 16:37


17 ліпеня ў судзе Барысаўскага раёна пачнецца працэс па крымінальнай справе аб вайсковым злачынстве. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Перад судом паўстане палкоўнік Г., начальнік службы бяспекі сувязі аддзела сувязі штаба ПЗАК, камандзір 60-га асобнага палка сувязі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Як начальнік і службовая асоба, а таксама кіраўнік органа дазнання, ён атрымаў звесткі пра ўчыненае злачынства. Аднак насуперак інтарэсам службы палкоўнік не зарэгістраваў гэтае паведамленне, не разгледзеў яго ва ўстаноўленым парадку, не паведаміў старэйшаму камандзіру (начальніку) і не прызначыў службовае расследаванне. Пра ўчыненае злачынства ён не паведаміў пракурору Мінскай вобласці і не пачаў крымінальную справу, тым самым схаваўшы гэтае злачынства.

Дарэчы, за гэтае злачынства, як адзначае Ляскова, суд Барысаўскага раёна вынес прысуды тром вайскоўцам. Прысуд набыў законную моц.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі