У Баранавічах памёр студэнт, якому на чыгунцы адрэзала ногі

19/09/2017 - 10:41

У Баранавічах памёр 18-гадовы хлопец, якому ў панядзелак на чыгунцы адрэзала ногі і чатыры пальцы правай рукі. Студэнт трэцяга курса Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжу чыгуначнага транспарту, жыхар аграгарадка Лясная пераходзіў чыгунку на пераездзе недалёка ад вакзала “Баранавічы-Цэнтральныя”. Ён быў у навушніках, таму не чуў, што набліжаецца цеплавоз з двума платформамі.

Акрамя таго, што хлопцу адрэазал дзве нагі і пальцы на руцэ, у яго была чэрапна-мазгавая траўма. Медыкі змагаліся за жыццё студэнта больш за 10 гадзін. Малады чалавек памёр у бальніцы ўначы 19 верасня. Вядома, што яго выхоўвала бабуля, паколькі бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў, інфармуе intex-press.by.

Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі