У Бабруйску затрымалі журналіста “Камерцыйнага Кур'ера” Дзмітрыя Суслава

04/06/2022 - 14:06

У Бабруйску затрымалі журналіста мясцовага выдання “Камерцыйны Кур'ер” Дзмітрыя Суслава.

3 чэрвеня супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю выдання і забралі журналіста без тлумачэння прычын, паведамляюць праваабаронцы.

Да позняга вечара Дзмітрыя Суслава трымалі ў РАУС, а потым адправілі ў ІЧУ як мінімум да панядзелка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі