У аўтааварыі пад Рагачовам загінула кіроўца квадрацыкла

04/10/2016 - 11:45

У аўтааварыі ў аграгарадку Доўск Рагачоўскага раёна Гомельшчыны загінула жанчына, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

ДТЗ адбылося а 12-й гадзіне 3 кастрычніка. Мясцовая жыхарка на квадрацыкле выязджала на галоўную дарогу. Пры гэтым яна сутыкнулася з аўтамабілем "ГАЗ". Здарэнне скончылася трагічна для кіроўцы квадрацыкла: жанчына загінула.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі