У аўтааварыі пад Івацэвічамі "Сеат" заехаў пад прычэп "МАЗа"

01/09/2017 - 08:20

Зранку 31 жніўня, каля 10-й гадзіны, івацэвіцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ДТЗ каля вёскі Чамялы, інфармуе прэс-служба МНС

Высветлілася, што легкавы аўтамабіль "Сеат" сутыкнуўся з грузавым "МАЗам". У салоне легкавіка заблакаванымі апынуліся 45-гадовы кіроўца і двое яго дзяцей, якія ехалі пасажырамі, удакладняе прэс-служба МУС. 56-гадовы кіроўца грузавіка ў аўтааварыі не пацярпеў.

21-гадовую дачку кіроўцы "Сеата" ратавальнікі даставалі з дапамогай адмысловай прылады. 

Легкавік даставалі з-пад прычэпа грузавіка з дапамогай франтальных пагрузчыкаў. Толькі пался гэтага ўдалося выратаваць 17-гадовага падлетка, 11-класніка Зэльвенскай сярэдняй школы. 

Сястра і брат былі шпіталізаваныя. Іх бацька, кіроўца "Сеата", загінуў на месцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі