Карл Нехамер / AFP
Вена будзе плаціць за расійскі газ у еўра, заявіў канцлер Аўстрыі Карл Нехамер.
"Аўстрыя прытрымліваецца еўрапейскага пункту гледжання і падтрымлівае сумесна прынятыя санкцыі ЕС", — напісаў ён у Twitter.
Такім чынам, відавочна, ён адрэагаваў на паведамленні пра гатоўнасць Аўстрыі перайсці ў разліках за расійскі газ на рублі. Раней такое рашэнне прынялі Сербія і Венгрыя. Ён назваў гэтыя сцвярджэнні адносна Аўстрыі "фэйкавымі навінамі расійскай прапаганды".
Расія пачала патрабаваць ад еўрапейскіх партнёраў разлічвацца за газ у рублях у канцы сакавіка. Такім чынам у Маскве адрэагавалі на еўрапейскія санкцыі супраць Расіі праз яе агрэсію ва Украіне. У ЕС тады заявілі, што не будуць плаціць за расійскі газ у рублях. "Газпрам" ужо спыніў пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю праз адмову плаціць у рублях. Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен назвала гэтую пастанову "чарговай спробай Расіі выкарыстоўваць газ у якасці інструмента шантажу". Яна лічыць такую палітыку неапраўданай і непрымальнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут