У Асіповіцкім раёне падчас працы ў полі загарэўся камбайн

24/06/2024 - 09:38

Маторны адсек знішчаны агнём / mchs.gov.by

У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці падчас працы ў полі загарэўся кормаўборачны камбайн. Камбайнёр да прыезду ратавальнікаў стрымліваў распаўсюд агню вогнетушыцелем. Калі з'явіліся супрацоўнікі МНС, маторны адсек гарэў адкрытым полымем. Ён цалкам знішчаны.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала "кароткае замыканне электраправодкі".

Папярэднія падобныя выпадкі здарыліся ў апошнія месяцы ў Добрушскім і Буда-Кашалёўскім раёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі