У Асіповічах пасля аварыі з удзелам аўтобуса шпіталізавалі 10 чалавек

04/03/2022 - 06:21

У Асіповічах пасля аварыі з удзелам маршрутнага аўтобуса шпіталізавалі 10 чалавек. У чацвер ён сутыкнуўся з лесавозам. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, распачата крымінальная справа, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў".

Агулам у бальніцу прывезлі 11 пацярпелых, у тым ліку кіроўцу аўтобуса (кіроўца лесавоза не пацярпеў), адпусцілі пасля агляду дахаты толькі аднаго чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі