Вольга Зазулінская
На месца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі прэтэндуе Вольга Зазулінская. Кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская намінавала яе на гэтую пасаду, якую раней займала Вольга Гарбунова.
Зазулінская — кіраўніца фонду "Краіна для жыцця", суарганізатарка службы "Хуткая гуманітарная дапамога". У 2020-м яна была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах, валанцёрыла ў лагеры медыкаў на Акрэсціна. Праз пагрозы прыняла рашэнне з'ехаць з Беларусі і напрыканцы лістапада 2020 года перабралася ў Літву.
Ціханоўская накіравала ў Каардынацыйную Раду ліст з просьбай арганізаваць слуханні і разглядзець кандыдатуру Вольгі Зазулінскай.
Былая палітзняволеная Вольга Гарбунова была прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета са снежня 2022-га. Пра яе сыход стала вядома днямі. А ў чацвер а 16-й гадзіне на YouTube-канале Еўрарадыё можна будзе паглядзець стрым з Гарбуновай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут