У ААН назвалі "безнадзейным" становішча мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчай

10/11/2021 - 16:44
Мігранты на мяжы Беларусі з Польшчай / БЕЛТА / ТАСС

Сітуацыя на мяжы Польшчы і Беларусі, з-за якой імігранты і ўцекачы пакутуюць ад халадоў, з'яўляецца недапушчальнай, паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на заяву Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.

"Я заклікаю краіны, якія маюць да гэтага дачыненне, распачаць неадкладныя крокі для дээскалацыі і вырашыць гэтую недапушчальную сітуацыю", — гаворыцца ў заяве Бачэлет.

Са слоў Вярхоўнага камісара ААН, яна глыбока ўзрушаная тым, што велізарная колькасць уцекачоў застаецца "ў безнадзейнай сітуацыі ва ўмовах блізкай да замаразкаў тэмпературы паветра на беларуска-польскай мяжы".

Бачэлет заклікала ўлады Беларусі і Польшчы выконваць правы імігранаў і бежанцаў і даць да іх доступ гуманітарных арганізацый і адвакатаў.

Сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы ўскладнілася ў панядзелак, калі да польскай мяжы з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў Еўрасаюз. Прэм'ер Польшчы Матэуш Моравецкий назваў сітуацыю на мяжы з ЕС "дзяржаўным тэрарызмам".

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнікі МЗС ЕС плануюць у панядзелак, 15 лістапада, абмеркаваць пашырэнне санкцый у дачыненні да Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі