У 2016 годзе беларусы найбольш куплялі Renault

27/01/2017 - 05:10

Найбольшым попытам сярод беларускіх пакупнікоў у 2016 годзе карысталіся аўтамабілі французскай маркі Renault. Пра гэта піша vistanews.ru са спасылкай на аналітычнае агенцтва "Аўтастат".

Летась у Беларусі купілі 33,6 тысячы аўтамабіляў — гэта на 33% менш, чым у 2015-м. Машыны кампаніі Renault займаюць чацвёртую частку рынку. У абсалютных лічбах гэта 8500 прададзеных аўто. У параўнанні з 2015 годам, продажы нязначна павялічыліся — на 0,3%.

Другой па папулярнасці маркай у жыхароў Беларусі стала кампанія Volkswagen — 5100 прададзеных аўто. У параўнанні з 2015 годам продажы гэтых аўтамабіляў знізіліся на 22%.

Тройку лідараў замыкае расійская марка LADA. Летась у нашай краіне прададзена 2400 такіх машын. Гэта, дарэчы, на 29,5% менш, чым у 2015-м.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі