28 ліпеня ў Мінску вызначыліся пары чвэрцьфіналістаў футбольнага Кубка Беларусі:
"Шахцёр" (Салігорск) — "Дняпро" (Магілёў);
"Дынама-Брэст" — "Слуцк";
"Іслач" (Мінскі раён) — пераможца пары БАТЭ (Барысаў) / "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна);
"Крумкачы" (Мінск) — "Нёман" (Гродна).
Пераможцы на стадыі 1/4 фіналу будуць вызначаныя па выніках двух матчаў (дома / у гасцях). У выпадку, калі па суме двух гульняў будзе зафіксаваная нічыя, будзе дзейнічаць правіла выязнога гала.
Матчы 1/4 фінала пройдуць у сакавіку 2018 года. Дакладныя даты будуць вызначаныя пасля ўзгаднення календара на наступны футбольны сезон.